Падчас адкрытага пасяджэння клуба майстроў «Спадчына», якое прайшло ў Слонімскім раённым цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў, адбылася сустрэча гасцей клуба і выхаванцаў цэнтра з майстрам па саломапляценню Тамарай Канстанцінаўнай Федаровіч.


У 1985 годзе Тамара Канстанцінаўна пачала працаваць на Слонімскай фабрыцы мастацкіх вырабаў вышывальшчыцай. З 1996 года перайшла ў цэх саломапляцення вытворцам вырабаў з саломы. Тут упершыню яна і пазнаёмілася з цудоўным і непаўторным відам рамяства, якое вельмі яе зацікавіла і спадабалася. З той пары Тамара Канстанцінаўна стварае з саломкі свае прыгожыя вырабы: маленькіх лебядзей, музычныя інструменты, куфры, хлебніцы, навагоднія ўпрыгажэнні.
Непаўторныя вырабы майстра раз’ехаліся па розным краінам свету – у Францыю, Польшчу, Германію, Італію, Швецыю, Амерыку.


Больш за тры гады Тамара Канстанцінаўна з’яўляецца членам клуба майстроў «Спадчына» пры аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры. Яна заўсёды прымае актыўны ўдзел у гарадскіх мерапрыемствах, дзе выстаўляе свае работы, праводзіць майстар-класы, перадаючы свой каштоўны вопыт саломапляцення маладому пакаленню.
Вось і 28 студзеня Тамара Канстанцінаўна Федаровіч правяла майстар-клас па саломапляценню для дзяўчынак, якія займаюцца ў гуртку па вырабам аплікацый з саломкі. Майстар паказала дзяўчатам, як пляцецца «зубатка», з якой потым можна зрабіць «шышачкі», «званочкі», аздобіць любы выраб і нават сплясці цэлы капялюш. Па ўсхваляваным тварам было відаць, як дзяўчынак зацікавіла гэта работа. Яны засыпалі Тамару Канстанцінаўну пытаннямі і з вялікай ахвотай спрабавалі сплясці простую, на першы погляд, стужку з саломы.

Алена ЛЫНЬКО

Поделиться
Перейти к содержимому