Чарговая нарада па пытанні арганізацыі другога мультыфарматнага з’езда малых гарадоў Гродзенскай вобласці і Ніжагародскай вобласці прайшла сёння ў Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце.

 Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі пры ўдзеле кіраўніка прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Андрэя Дудкіна, старшыні райвыканкама Дзяніса Альшэўскага, старшыні Савета дэпутатаў Вадзіма Панасіка, і прадстаўнікоў партнёрскага Альянсу «5+».

 Нагадаем, што 6 снежня 2022 года ў Мінску Савет альянсу прыняў рашэнне аб правядзенні форуму на пляцоўцы Зэльвенскага раёна. Як далажыў Вадзім Панасік, адкрыццё другога форуму запланавана 22 верасня. Групы будуць працаваць на тэрыторыі раёнаў, якія ўваходзяць у альянс. Акрамя таго, дэлегацыі з расійскага і беларускага бакоў прымуць удзел у абласных «Дажынках-2023», якія пройдуць у Зэльве 23 верасня.

 

Поделиться