У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў прайшло яскравае мерапрыемства, прысвечанае Году беларускай жанчыны – выстаўка-прэзентацыя творчых калекцый «Жаночы погляд – ад творчасці да шэдэўра».
Цудоўныя работы ў шматлікіх накірунках творчай дзейнасці: вышыўка крыжом і лентамі, вязанне, канзашы, выраб сувеніраў – прэзентавалі гурткоўцы аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У мінулым гэта спецыялісты розных прафесій – настаўнік, бухгалтар, эканаміст, прадавец і іншыя.
Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў прадставілі свае творы традыцыйнага мастацтва, выкананыя ў тэхніках: ткацтва, вышыўка, выраб беларускай лялькі, карункапляценне, аплікацыя саломкай.
Майстры і госці абменьваліся сакрэтамі майстэрства, жадаючыя прынялі ўдзел у майстар-класах.
Сустрэча адбылася вельмі прыемнай і змястоўнай, яшчэ раз нагадала, што можна ажыццяўляць жаночыя мары і тварыць унікальныя рэчы ў любым узросце.

Анастасія ЗЕЛЯНКО
