Трэцяга лістапада адзначылі 140-годдзе класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які пакінуў вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце. У народнага паэта Беларусі Якуба Коласа быў свой творчы голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет. Але складаны коласаўскі талент – гэта геніяльнасць і простасць. Ён зазірнуў у душу беларусаў, паказаў іх характар, выказаў спадзяванні і надзеі, спрадвечную прагу «людзьмі звацца».
Гістарычная заслуга Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што ён стварыў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і,тым самым, узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабіў яе агульнанароднай з’явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.
Восьмага лістапада ў рамках праекта па патрыятычнаму выхаванню «Ганаруся табой, мая Радзіма» бібліятэкары філіяла «Гарадская бібліятэка № 2» правялі для вучняў 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Слоніма» інтэрактыўную віктарыну, якая дазволіла дзецям аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальнага класіка Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з яго жыцця.

Загадчык філяла
«Гарадская бібліятэка № 2» Грыб А.В.

Поделиться
Перейти к содержимому