Дом і сям’я для чалавека – гэта ў першую чаргу месца, дзе яго любяць, шануюць і абавязкова чакаюць, дзе можна знайсці падтрымку, разуменне, адчуць клопат блізкіх.
Чарговым крокам ШАГу ў пяцікласнікаў Новадзявяткавіцкай СШ стаў блок “Я і сям’я”.
Класны кіраўнік Вольга Блізнюк арганізавала для вучняў мерапрыемства пад назвай “Урок сям’і і сямейных каштоўнасцей”. Дзеці малявалі герб сям’і, складалі звод сямейных правіл, пісалі лісты-пажаданні сваім сем’ям. У выніку такой плённай работы ў кожнага з вучняў атрымаўся свой праект “Мая сям’я”.
Падрыхтавала Таццяна ДЗЕНІСЮК