31 мая аграгарадок Сянькоўшчына стаў сапраўдным цэнтрам народнай культуры. Тут прайшло  свята «Зялёныя Святкі», якое аб’яднала ўсіх, хто любіць і шануе беларускую спадчыну.

Старажытні абрад, жывая музыка і духмяныя пачастункі стварылі непаўторную атмасферу сапраўднага народнага гуляння.

Галоўнай падзеяй і упрыгожваннем свята стаў старажытны абрад «Ваджэнне куста».

Гэта прыгожая традыцыя, карані якой ідуць у глыбіню вякоў, сімвалізуе росквіт прыроды, жыццёвую сілу і надзею на багаты ўраджай. Удзельнікі  з песнямі прайшлі па вёсцы, дорачы кожнаму сустрэчнаму часцінку святочнага настрою.

Пасля абрадавай часткі свята перамясцілася на пляцоўку каля возера. Тут старт сапраўднаму гулянню дало ўрачыстае адкрыццё. Віхр весялосці закруціў гасцей у побытавых танцах, а традыцыйныя «Траецкія гульні» пад жывыя мелодыі прымусілі нават самых сур’ёзных гледачоў пусціцца ў скокі.

Для тых, хто жадаў падсілкавацца, была арганізавана дэгустацыя традыцыйных страў і хатняй выпечкі. Аматары творчасці змаглі знайсці сабе занятак на майстар-класах па народных мастацкіх рамёствах. Музычную праграму свята забяспечылі творчыя калектывы Слонімшчыны.

Таццяна ДЗЕНІСЮК

Поделиться
Перейти к содержимому