Зіме

Наталі маё сэрца снягамі,
дай у святы і сонца, й мароз,
каб каляднічкі селі ў сані
і каб добра нацёрлі свой нос.
Па сумётах вадзі Калядзіцу,
час прыйшоў ёй да нас
завітаць.
Па славянскай старой традыцыі
будзем дбайна яе сустракаць.
Эх, зіма ты, зіма-каралеўна!
Сыплеш золата-іней да зор.
Завірухай студзёнай напеўна
замятаеш шырокі прастор.
Белы вэлюм накінеш на плечы,
і душу растрывожыш да слёз.
Толькі гэтай зімою, бяспечны,
падары нам ўсё добрае, лёс.

 

Ірына Войтка

Поделиться