29 лістапада для вучняў 5-9 класаў была арганізавана экскурсія ў  адзін з буйнейшых замкавых комплексаў Беларусі XVIII—XIX стст. – Ружанскі замак. Усіх вучняў уразіла  сваёй велічнасцю гэта архітэктурная пабудова, якая калісьці з’яўлялася рэзідэнцыяй старажытнага магнацкага роду Сапегаў. Экскурсавод правяла вельмі цікавую і захапляльную экскурсію па розных залах і экспазіцыях музея. Вучні як быццам трапілі ў атмасферу тых далёкіх часоў, пачуўшы шмат новага і цікавага пра старажытны род Сапегаў. Задаволеныя і духоўна ўзбагачаныя вярталіся яны  дамоў.

Крачко Аксана, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дзяржаўнай установы адукацыі “Сялявіцкая базавая школа Слонімскага раёна”

Поделиться