У нядзелю, 21 красавіка, каталікі адзначаюць Вялікдзень.
У гэты дзень раніцай у касцеле святога Андрэя ў Слоніме  адбылася Святая імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй. Вернікі і святары прайшлі святочнай працэсіяй вакол касцела.
Пасля заканчэння святочнай імшы пробашч касцёла святога Андрэя Віталь Юркевіч павіншаваў усіх прысутных са святам.  Па традыцыi вернікі свянцілі фарбаваныя яйкi, булкi, каўбасу, соль i iншае.
Таццяна Дзенісюк
Поделиться