Слонімшчына далучылася да акцыі “Купалаўскі дзень на Гродзеншчыне”, якая прысвечана  дню нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы.

У скверы, што на Першамайскай вуліцы, прайшоў паэтычны марафон “Чараўнік беларускага слова – Янка Купала”. Яго арганізавалі супрацоўнікі Слонімскай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Пачалося мерапрыемства з вандроўкі ў мінулае, у тыя часы, калі паэт складаў свае вершы, успомнілі, як любіў Янка Купала лета, згадалі асноўныя тэмы, якія хвалявалі яго.

На свяце гучалі песні на вершы народнага паэта Беларусі. Удзельнікі сустрэчы – юныя і дарослыя наведвальнікі бібліятэкі – чыталі творы Купалы, дзе кожнае слова пранікнута любоўю да роднага краю.

У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” прайшоў час паэзіі “Пясняр беларускай мовы”, где дзеці знаёміліся з вершамі Я. Купалы і правялі флэшмоб.

У філіяле “Востраўская бібліятэка” прайшоў літаратурны час “З кутка жаданняў”, у філіяле “Гарадская бібліятэка № 4” – інфармацыйнае дасье “Паэт беларускай зямлі – Янка Купала”.

Поделиться