У палітэхнічным ліцэі прайшоў конкурс чытальнікаў “Любі, шануй, ведай роднае слова!”, падчас якога навучэнцы дэкламавалі вершы на беларускай мове, прысвечаныя роднай краіне. У “Музычнай хатцы” ліцэя гучалі як творы класікаў, так і сучасных аўтараў: Максіма Багдановіча, Васіля Жуковіча, Алены Руцкай і іншых.

З васьмі чытальнікаў журы выбрала лепшага. Пераможцай конкурсу стала Ангеліна Прасянцова (група № 5, повар; афіцыянт).

Дзякуючы настаўніку беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі І.А. Кадзікавай мерапрыемства ператварылася ў сапраўднае свята роднай мовы. Ірына Анатольеўна падрыхтавала для ўдзельнікаў і гледачоў віктарыны і конкурсы, прысутныя змаглі праверыць і папоўніць свае веды.  

Свята роднай мовы было б няпоўным без прыгожых песень, якія выканалі Лізавета Кандзіранда і Наталля Радкевіч.

Вольга КУР’ЯН

Поделиться