У выставачнай зале аддзела раместваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раеннага цэнтра культуры адбылося ўрачыстае адкрыцце выставы «Магія травы, саломы і выцінанкі».

Экспазіцыя знаеміць гледачоў з творчымі працамі таленавітых майстроў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага раённага цэнтра культуры. На выставе прадстаўлены вырабы, выкананыя ў тэхніках: «пісанка», выцінанка, традыцыйная лялька, травапляценне і саломапляценне.

Свае лепшыя працы прэзентавалі майстры Мастоўшчыны: Алена Садаўнічая, Вольга Вайтовіч, Вольга Міхаленка, а таксама Галіна Міканава.

Падчас адкрыцця выставы прайшлі майстар-класы, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў роспісе велікодных пісанак і спіральным пляценні з травы.

Выстава будзе працаваць да 24 красавіка (вул. Чырвонаармейская, 25-1).

Папярэдні запіс па тэлефоне: 8(01562) 5-12-76.

Таццяна ДЗЕНІСЮК

 

 

 

 

 

Поделиться
Перейти к содержимому