У СШ № 5 прайшоў XXIV рэспубліканскі камандны турнір па шашках-64 «Юныя таленты» памяці Мікалая Якуты. На працягу трох дзён за перамогу змагаліся восем каманд.
У выніку першае месца ўпэўнена заняла каманда Мінска, на другім месцы – юныя шашысты з Драгічына, на трэцім – каманда Гродна.
Слонімскія шашысты згулялі няўдала і занялі толькі шостае месца следам за дружынамі Ваўкавыска і Гомеля.
Усе прызёры атрымалі прызы ад спонсараў спаборніцтваў – ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін».

Таццяна ДЗЕНІСЮК
