У Слонімскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Пасябруй са спортам”,  прысвечанае Сусветнаму дню здароўя, які адзначаецца 7 красавіка ў дзень стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Праблема здароўя людзей, асабліва моладзі, хвалюе вельмі многіх.  З мэтай далучэння да здаровага ладу жыцця ў чытальную залу былі запрошаны навучэнцы СГППЛ. Галоўны бібліятэкар Алена Русак расказала пра   неабходнасць звяртання ўвагі на сваё здароўе:  ўдзельнічаць ў актыўных відах адпачынку, займацца спортам, не ўжываць алкаголь і наркотыкі, пазнаёміла навучэнцаў з выданнямі па дадзенай тэме з фонду чытальнай залы.  Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікала інфармацыя аб папулярных відах спорта ў сучаснай моладзі.

Поделиться