Трэцяга лістапада вучні і настаўнікі зладзілі экскурсію па маршруту Дзераўная-Сынкавічы-Дзераўная. Сынкавічы – гэта вёска Зэльвенскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі.
Асноўнай славутасцю вёскі Сынкавічы з›яўляецца царква Святога Міхаіла Арханёла. Дадзеная царква ўнікальны і вельмі важны помнік беларускай архітэктуры. Гэта адзін з самых старажытных храмаў абарончага тыпу ў Беларусі. Пабывалі на службе, пасля чаго святар царквы правёў экскурсію, падчас якой даведаліся ,што гісторыя царквы ўжо некалькі стагоддзяў утойвае вялікае мноства загадак і таямніц. Не толькі сваёй гісторыяй славіцца царква ,але і выдатным жыватворным абразам Божай Маці. Сынковічская “Усецарыца” валодае цудатворнымі ўласцівасцямі. Зачароўвае храм і сваімі непаўторнымі званамі,якія былі адліты для царквы спецыяльна. Разам з галаснікамі ў сценах храма яны гучаць чароўна і ствараюць атмасферу ўнутры і вакол храма. Зачараванне малітоўнай атмасферы, каларыт архітэктурных формаў і строя храма наклалі і свой адбітак на дапытлівыя душы дзяцей.


Натхнёныя і радасныя ўсе вярнуліся дадому.

Тамара Ляўшук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, ДУА “НПК Дзераўноўскі яслі-сад – базавая школа Слонімскага раёна”

Поделиться
Перейти к содержимому