Стары год перакідвае на каляндары свае апошнія лісткі. І вельмі хочацца паспець зрабіць добрыя справы, каб уступіць з новымі планамі, новымі думкамі ў новы год. “Ангел в твоём м сердце, ты в сердце Ангела”, – пад такім дэвізам проходзіў рад мерапрыемстваў ў ДУА” НПК Партызанаўскі ЯСБШ”у снежні месяцы.Шмат добрых спраў паспелі зрабіць калектыў установы адукацыі і вучняў . І вось у адзін з дзён тыдня з найлепшымі пажаданнямі і словамі віншавання завіталі члены валанцёрскай групы “Міласэрнасць“ ДУА “НПК Партызанаўскі ЯСБШ” у дом да жыхароў самастойнага пражывання, які знаходзіцца ў аграгарадку Партызанаўка. Дзецям вельмі хацелася падарыць капельку дабрыні тым састарэлым людзям, якія там пражываюць. І гэта атрымалася. Ад шчырых слоў віншаваня з нагоды набліжэння навагодніх свят , вочы сталых людзей свяціліся ўсмешкай-слязінкай радасці.У час сустрэчы існавала атмасфера цяпла , свята. А дапамагла ў гэтым сацыяльны работнік Бабаш Лілія, якая таксама парадавалася святочнаму настрою сваіх сталых людзей . “Жывіце доўга, не хварэйце, да новых сустрэч у новым годзе!” – такімі словамі развіталіся члены валанцёрскай группы са сваімі падапечнымі.

Кіраўнік валанцёрскай групы  Валянціна Васільеўна Сахонь.

Поделиться