У рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» педагогі нашай установы ў старэйшых групах правялі гульню-падарожжа «У краіне Бяспекі даведаемся пра важнае».

Выконваючы розныя заданні, дзеці вучыліся хутка ацэньваць праблемныя сітуацыі і таксама хутка знаходзіць аптымальнае выйсце з іх, яны даведаліся шмат новага пра крыніцы небяспекі, аб мерах засцярогі і спосабах пераадолення пагрозы, замацавалі ўменне дзейнічаць у сітуацыях кантактаў з патэнцыяльна небяспечнымі аб’ектамі навакольнага асяроддзя. Каб адказаць на праблемныя пытанні, дзецям неабходна было разважаць, абапіраючыся на наяўныя ў іх веды, выразна фармуляваць правілы бяспекі і даказваць неабходнасць строгага іх выканання. У працэсе пошуку адказу на кожнае пытанне, у выхаванцаў ўзнікала патрэба ў разглядзе наступнай сітуацыі, звязанай з папярэдняй. Таксама ў ходзе гульні-падарожжа выхаванцы ўспомнілі алгарытм аказання першай медыцынскай дапамогі, замацавалі парадак выкліку экстраных службаў (дакладна назваць сваё прозвішча і імя, свой хатні адрас і прычыну выкліку), дапамаглі казачным героям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі.

Ірына Баль, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 16 г. Слоніма»

Поделиться