Валянцін Міхайлавіч Семяняка наведаў вечар сустрэчы выпускнікоў Князеўскай школы. На мерапрыемстве ён уручыў дырэктару ўстановы сертыфікат на набыцце шматфункцыянальнага прынтара для паляпшэння якасці працы настаўнікаў і кіраўніцтва.

Шмат гадоў Валянцін Міхайлавіч узначальваў гэтую школу, таму яна мае для яго асобае значэнне.
Вечар прайшоў весела і душэўна. Усе яго удзельнікі атрымалі вялікую асалоду ад цёплай сяброўскай сустрэчы.
Поделиться