Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адзначаны старшыня СВК “Сынкавічы” Дзмітрый Дзешка.

Дзмітрый Аляксандравіч шмат гадоў кіруе адным з вядучых не толькі ў раёне і вобласці, але і ў Беларусі сельгаспрадпрымемстваў. Па выніках работы за 2019 год кааператыў быў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. СВК “Сынкавічы” – сучаснае высокаэфектыўнае аграрнае прадпрыемства амаль з 80-гадовай гісторыяй. Сёння яно данамічна развіваецца.

Дзяржаўнай узнагароды кіраўнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва ўдастоены за вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі краіны. Высокую ўзнагароду кіраўніку сельгаскааператыва ўручыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянцін Семяняка.

Поделиться